10-11 ліпеня адбудуцца дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях (Гродзенская дыяцэзія). Дэвіз пілігрымкі ў санктуарый і сёлетняга дыяцэзіяльнага свята – “З Марыяй у дарозе навяртання”.
Рэдакцыя catholic.by запрашае сваіх чытачоў нядзелю 12 ліпеня правесці ў мясціне, дзе ахрысцілі Янку Купалу. Гэта касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах (вул. Савецкая, 12). У планах: святая Імша, цікавыя выступы, народныя гульні і развучванне народных танцаў.
13-16 ліпеня ў Івянцы адбудзецца Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Парафіяда складаецца з трыяды “тэатр – святыня – спорт”. Арганізатары просяць інфармаваць аб удзеле парафій не пазней 1 ліпеня.
Араторый імя св. Яна Боско ў Мінску запрашае на вакацыі з Богам для дзяцей ад 6 да 14 гадоў. Вакацыі пад назвай “Яны сустрэлі кс. Боско” пройдуць з 13 па 24 ліпеня.
Мінская супольнасць айцоў кармэлітаў босых і вернікі парафіі Божага Цела ў Мінску запрашаюць на ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай, якая адбудзецца 16 ліпеня.
15-16 ліпеня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі адбудзецца адпустовая ўрачыстасць. Кармэліты босыя шчыра запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да супольнага святкавання і падзякі.
У ліпені адзначаецца чарговая гадавіна трагічнай падзеі для Гродна і суседняга Ліпска (сёння тэрыторыя Польшчы). У гэтым месяцы ў 1943 г. па дарозе з Гродна ў напрамку Сапоцкіна гітлераўцамі была расстраляна вялікая група жыхароў Гродна і Ліпска, сярод якіх былі як свецкія вернікі, так і гродзенскія святары.
Свята, прысвечанае сям'і, любові і радасці, адбудзецца 18 ліпеня ва Узде. Запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Айцы кармэліты босыя запрашаюць у Гудагай на ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 18-19 ліпеня.
«Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» запрашае на рэкалекцыі ў Оршу, якія адбудуцца з 10 па 19 ліпеня.
З 23 па 26 ліпеня, падчас летніх канікул, у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі “Распазнанне паклікання”. Семінарыя запрашае міністрантаў і хлопцаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, а таксама на цікавае разважанне над сваім жыццёвым шляхам. Удзельнікі будуць мець магчымасць запытаць сябе ў сэрцы: “Да чаго мяне кліча Бог?”
Як і ў мінулыя гады, Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы папярэднічае «Музычная майстэрня» для касцёльных хораў, кантараў і ўсёй зацікаўленай у касцёльнай музыцы моладзі. Майстэрню будуць праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя імі музыканты з Польшчы.
Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна “OPEN” арганізуе Пілігрымку даверу ў Тэзэ (Францыя), якая адбудзецца з 24 ліпеня па 4 жніўня.
Парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) запрашае ўсіх жадаючых на свята. 25 ліпеня ў парафіі адбудзецца адпуст і фэст у гонар святой Ганны.