Парафія Святых Пятра і Паўла ў в. Новы Свержань i Кангрэгацыя Місіянераў Святой Сям’і запрашаюць праваслаўных, католікаў і пратэстантаў прыняць удзел у пілігрымцы, спалучанай з адпачынкам на моры ў Польшчы, якая пройдзе з 7 па 14 верасня.
Рада па cправах cям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае тых, хто рыхтуецца ці ўжо працуе кансультантамі сямейнага жыцця, і зацікаўленых на курсы-рэкалекцыі, якія пройдуць з 24 па 29 ліпеня ў Навагрудку. Тэма курсаў-рэкалекцый – “Выхаванне дзяцей у сям’і”.
Парафія Святой Ганны ў Дзяржынску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) запрашае ўсіх жадаючых на ўрачыстасць святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, 26 ліпеня.
Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы, якая будзе праходзіць 24-26 ліпеня на тэму «Маё асабістае навяртанне», парадуе ўдзельнікаў цікавай і насычанай праграмай.
Рух “Focolare” шчыра запрашае ўсiх жадаючых на рэкалекцыі “Mariapoli 2015”, прысвечаныя тэме “Наш Пан Хлеб Нябесны - мiж намi жыве”. Рэкалекцыі пройдуць 23-26 лiпеня ў доме айцоў вербiстаў у Баранавiчах (вул. Шаўчэнкi, 6).
З 22 па 25 жніўня ў Баранавічах адбудуцца ігнацыянскія рэкалекцыі.
Як штогод, Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне чакае новых кандыдытаў. Працэс падрыхтоўкі да святарства ў гродзенскай семінарыі працягваецца 7 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моваў, наступныя чатыры - вывучэнню ў асноўным прадметаў тэалагічнага накірунку.
З 25 па 31 ліпеня пройдзе VI Пілігрымка на месца мучаніцтва благаслаўлёных сясцёр назарэтанак Гродна – Шчучын – Навагрудак.
З 29 да 31 ліпеня Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць рэкалекцыі для хлопцаў з 15 гадоў. Некалькі дзён духоўных разважанняў з’яўляюцца цудоўнай нагодай глыбей задумацца над сэнсам свайго жыцця і шукаць сваю дарогу пад кіраўніцтвам Духа Святога.
З 29 ліпеня па 1 жніўня ў Браславе (Віцебская дыяцэзія) адбудзецца Х Дыяцэзіяльная cустрэча моладзі. Падобна як некалькі апошніх гадоў, моладзь будзе сустракацца ў дзвюх групах: малодшая (10-11 класы) і старэйшая (пасля школы).
Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) запрашае наведаць Навагрудак і месца гібелі благаслаўлёных назарэтанак у чарговую гадавіну іх мучаніцкай смерці.
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску паведамляе, што для паступлення на навучальны год 2015/2016 неабходна з’явіцца ў семінарыю 31 ліпеня да 14.00. Мерапрыемствы, звязаныя з уступнымі экзаменамі, будуць адбывацца 31 ліпеня – 1 жніўня.
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску як адна з вышэйшых навучальных установаў Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі дае будучым святарам неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу.
Парафія Св. Мікалая, біскупа, у Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) запрашае на ўрачыстасць з нагоды 25-годдзя аднаўлення дзейнасці касцёла. Урачыстасць, якая пройдзе 2 жніўня, узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У гэтым годзе прыпадае 10-я гадавіна каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Кангрэгацкай, які змешчаны ў бочным алтары гродзенскага катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя. З гэтай нагоды парафіяльная супольнасць гродзенскай катэдры на чале з яе пробашчам кс. Янам Кучынскім запланавала шэраг малітоўных сустрэч.