IX Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца 12 верасня да Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).
12 верасня ў Беразінскім Маладзечанскага раёна пройдзе аднадзённы VI турнір па міні-футболе на Кубак благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі. У турніры зарэгістравалася 8 каманд: з Беразінскага, Мінска, Маладзечна, Залесся (Смаргонскі р-н), Докшыц і каманда семінарыстаў з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
12 верасня ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Ігара Мутрука.
12 верасня, ва ўрачыстасць Найсвяйцешага імя Марыі, у Параф'янаўскай святыні (Докшыцкі дэканат) адбудзецца парафіяльны фэст, на які пробашч кс. Раман Мурзіч запрашае ўсіх, хто ахвочы наведаць гэту мясцовасць і святыню.
З 9 па 13 верасня ў парафіях у Макараўцах, Вярэйках і Росі (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць рэкалекцыйныя сустрэчы з ксяндзом Янам Рэчэкам, вядомым рэкалекцыяністам, спаведніком, аўтарам кнігі «Дазволь Езусу змяніць тваё жыццё», чалавекам, які многія гады служыць заступніцкай малітвай. На сустрэчы запрашаюцца ўсе жадаючыя.
13 верасня ў Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 250-годдзя пабудовы самай першай Кальварыі, што мела месца ў 1765 г., а таксама з нагоды кальварыйскага фэсту Узвышэння Святога Крыжа. Урачыстасці ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
14-17 верасня ў Ляскоўцы адбудуцца рэкалекцыі для святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
16 верасня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску пройдзе чарговая сустрэча катэхетаў Пінскай дыяцэзіі. На гэты раз яна будзе прысвечана тэме катэхізацыі дарослых.
Мінская супольнасць ордэна Меншых Братоў Капуцынаў запрашае на ўрачыстасць асвячэння краевугольнага каменя пад будаўніцтва касцёла ў парафіі Св. Францішка ва Уруччы.
Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі 18-20 верасня правядзе Рэкалекцыі цвярозасці ў г. Баранавічы.
19 верасня ў парафіі Маці Божай Бялыніцай у Горках пройдзе асвячэнне новай капліцы. Удзел ва ўрачыстасці прыме дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
20 верасня адбудзецца пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы (Гродзенская дыяцэзія). Да ўдзелу па традыцыі запрашаюцца дзеці, моладзь, студэнты, бацькі і настаўнікі, выхавацелі і выкладчыкі, каб на парогу новага навучальнага і катэхетычнага года даверыцца мацярынскай апецы Панны Марыі і прасіць аб Божым благаслаўленні ў вучобе.
Незвычайныя прыгоды чакаюць дзяцей і іх бацькоў 20 верасня ў араторыі кс. Яна Боско ў Мінску.