«13 снежня, у III Нядзелю Адвэнту, у нашай магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адбудзецца значная падзея — адкрыццё Святых Дзвярэй як “Брамы Божай Міласэрнасці”», — нагадвае біскуп у сваім звароце.
12 снежня ў мiнскім архікатэдральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў 12.00 адбудзецца Імша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi з удзелам беларускiх бiскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў i вернiкаў. Аб гэтым піша Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у сваім паведамленні.
Айцы францішкане сардэчна запрашаюць на святую Імшу падзякі за дар беатыфікацыі айцоў Міхала Тамашака і Збігнева Стшалкоўскага, францішканскіх мучанікаў з Перу. 12 снежня ў 13.00 у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбудзецца ўрачыстая літургія.
12 снежня ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбудзецца адвэнтавае чуванне моладзі. Малітоўная сустрэча пройдзе пад назвай «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5, 8).
11-13 снежня ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбудуцца рэкалекцыі для ўсіх працаўнікоў службы аховы здароўя г. Гродна.
У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) праходзіць Х Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «У гонар святой Цэцыліі».
12 снежня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца адвэнтавае чуванне моладзі. Малітоўная сустрэча пройдзе пад назвай «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5, 8).
Год Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі пачнецца 13 снежня з адкрыцця Святых Дзвярэй ва ўсіх катэдрах і некаторых святынях краіны.
Малады беларускі кампазітар Андрэй Саўрыцкі напісаў першую ў Беларусі Імшу для саліста і хора ў джазавым настроі.
18 і 19 cнежня ў гродзенскім мікрараёне Альшанка ў новазбудаванай капліцы пройдуць першыя ў гісторыі парафіі адвэнтавыя рэкалекцыі.
Студэнты і выпускнікі Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах запрашаюцца на ўжо традыцыйную аплатковую сустрэчу, якая адбудзецца ў каледжы 19 снежня.
Усе жадаючыя запрашаюцца прыняць удзел у святкаванні Божага Нараджэння ў горадзе Бэтлееме, гістарычным месцы, дзе нарадзіўся Езус Хрыстус.
19 снежня ў Беларусь прыбудзе Бэтлеемскі агонь, ці Бэтлеемскае Святло міру. Першым горадам у Беларусі, які прыме Бэтлеемскі агонь, стане Гродна.
Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае катэхетаў на аплатковую сустрэчу. Яна адбудзецца 19 снежня ў парафіі Св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску.
Віцебская дыяцэзія сумесна з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М.Машэрава і аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама праводзіць у межах XIV традыцыйнага фестываля «Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску» навукова-практычную канферэнцыю «Божае Нараджэнне ў сусветнай мастацкай культуры» ў мэтах умацавання духоўнасці сярод студэнцкай моладзі.