З 8 па 30 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш
Кандрусевіч і дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB з
нагоды калядных святаў сустрэнуцца са святарамі, кансэкраванымі
асобамі, студэнтамі і выкладчыкамі, медперсаналам і хворымі, моладдзю і
дзецьмі, дзяржаўнымі служачымі, прадпрымальнікамі, архітэктарамі і
будаўнікамі, навукоўцамі, дзеячамі культуры, настаўнікамі, выхавацелямі і
катэхетамі архідыяцэзіі.