Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. На працягу Вялікага посту кожную пятніцу ў 19.00 запрашаем далучацца да малітвы праз інтэрнэт.
У Вялікую суботу, 26 сакавіка, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі наведаюць некаторыя парафіі г. Мінска і архідыяцэзіі, дзе напярэдадні Вялікадня памоляцца з вернікамі і благаславяць стравы на велікодны стол.
У Вялікую суботу, 26 сакавіка, біскуп вікарый Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB наведае некаторыя парафіі рэгіёну, дзе благаславіць стравы на велікодны стол.
Адзін з найбольш значных фільмаў усіх часоў, які быў зняты па кнізе, якую благаславіў Папа Рымскі Леў ХІІІ, упершыню будзе паказаны на беларускай мове ў Мінску 27 сакавіка.
Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах у дні Пасхальнага Трыдуума ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску.
На працягу трох дзён, якія называюцца Святым Пасхальным Трыдуумам, Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска.
28 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі з канцэртам харавой музыкі выступіць камерны хор «Polifonica».
Прапануем вашай увазе расклад набажэнстваў і святых Імшаў на Пасхальны Трыдуум у парафіях Гродна. Інфармацыя прадастаўлена канцылярыямі гродзенскіх каталіцкіх парафій.
Прапануем вашай увазе расклад набажэнстваў у парафіях Мінска ў Пальмовую нядзелю і Пасхальны Трыдуум. Пасхальная вігілія з трансляцыяй на тэлеканале «Беларусь 1» пачнецца ў 21.45 з мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Прапануем вашай увазе расклад на Пасхальны Трыдуум у парафіях Магілёўскага рэгіёну Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
1 красавіка ў 19.00 у мінскую парафію Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы прыбудуць парэшткі сабакі св. Роха, якія захоўваюцца ў катэдры французскага горада Манпелье.
2 красавіка, у вігілію Нядзелі Божай Міласэрнасці, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбудзецца святкаванне Юбілейнага Года ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Канцэрт да Вялікадня арганісткі Марыны Пінчуковай, студэнткі трэцяга курса БДАМ па фартэпіяна (клас праф. Ігара Алоўнікава) і аргана (клас дац. Уладзіміра Неўдаха) пройдзе 2 красавіка ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха).
Сёлета адзначае «залаты» юбілей кс. Ігар Лашук, якога называюць «святаром-будаўніком». Святочныя Імшы з нагоды юбілею пройдуць 31 сакавіка ў 19.00 у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены і 2 красавіка ў 12.00 у парафіі ў в. Багданава (Валожынскі р-н Мінскай вобл.).
Усе жадаючыя запрашаюцца прыняць удзел у святкаванні 4 красавіка ўрачыстасці Звеставання Пана ў Назарэце, гістарычным месцы, дзе Езус узрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў лaсцы ў Бoгa i ў людзей. Пілігрымка на Святую Зямлю адбудзецца 3-10 красавіка.