15 мая ў Гродне ў парафіі Святога Духа (Альшанка) пройдзе парафіяльны фэст пад назвай «Па-сямейнаму ў Духа».
Першы агульнабеларускі сямейны кангрэс на тэму «Прабачэнне і прымірэнне ў сям’і» пройдзе з 13 па 15 мая ў Баранавічах у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага. Арганізатар кангрэса — Рада па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
19 мая, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне падчас святой Імшы ў 12.00 адбудзецца ўрачыстая інсталяцыя Гродзенскага капітула. Канонікі капітула пачнуць у гэты дзень сваё служэнне.
Душпастырства службы аховы здароўя свв. Космы і Даміяна Гродзенскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцела ў Беларусі запрашае на фармацыйныя сустрэчы ўсіх прадстаўнікоў службы здароўя: урачоў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, акушэраў, лабарантаў, працаўнікоў аптэк, выкладчыкаў, а таксама медыкаў-пенсіянераў.
21 мая ў Моладзевым цэнтры св. Яна Боско ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца святкаванне агульнабеларускай салезіянскай урачыстасці «Марыя Успамога Хрысціянаў». Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
22 мая перад або пасля галоўнай святой Імшы з найбольшым удзелам вернікаў ва ўсіх касцёлах і капліцах Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе эўхарыстычная адарацыя ў інтэнцыі плённага перажывання Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу і падзякі за дар дыяцэзіяльнага Касцёла. З адпаведным распараджэннем звярнуўся біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
У межах Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу, які пройдзе ў Гродне 24-26 мая, запланаваны два канцэрты для вернікаў.
З 24 па 26 мая ў Гродне пройдзе Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. Ён будзе ўключаць канферэнцыі, эўхарыстычныя адарацыі, святыя Імшы, канцэрты і завершыцца працэсіяй Божага Цела вуліцамі горада.
Парафія Божага Цела ў Мінску запрашае жыхароў сталіцы на парафіяльны фэст і працэсію, якія адбудуцца 26 мая.
Дакументальны фільм пад назвай «Малітва на крыжы» распавядзе пра лёс біскупа Мінска і Магілёва, латыша Баляслава Слосканса (1893-1981).
Свята распачнецца Імшой у 18.00 у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Пасля адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вуліцамі горада.
У дні велікодных святаў на беларускім тэлебачанні можна будзе паглядзець розныя тэматычныя праграмы, расклад якіх змяшчаем на catholic.by.
28 мая ў Навагрудку адбудзецца Фестываль сям’і. Арганізатар — парафія Св. Міхала Арханёла ў супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі.
28 мая ў магілёўскім катэдральным касцёле адбудзецца канцэрт пад назвай «Agnus Dei» у памяць 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Музычная капэла «Сонорус» выканае класічныя музычныя творы.
Дабрачынная моладзевая місія «Чыстае сэрца» запрашае ўсіх жадаючых і неабыякавых людзей на фінальны канцэрт фестывалю «Таленты чыстых сэрцаў», які пройдзе 28 мая ў Цэнтральным Доме афіцэраў у Мінску.