5 лістапада пройдзе святкаванне Юбілейнага Года з удзелам малітоўных рухаў і супольнасцяў Магілёўскага рэгіёна. Сустрэча пад дэвізам «Супольнасць — месца праявы Міласэрнага Бога» распачнецца ў 11.00 у магілёўскай катэдры.
5 лістапада ў архiкатэдральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў Мiнску адбудзецца сустрэча малітоўных рухаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
5 лістапада ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі падчас Імшы ў 12.00 Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Паўлу Трону і дыяканскае пасвячэнне семінарысту Аляксею Пілевічу.
6 лістапада ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пройдзе дзень сям’і. Святая Імша з гэтай нагоды распачнецца ў 11.00. Арганізатар ініцыятывы — рух «Сужэнскія сустрэчы» і парафія ў Чырвоным касцёле.
З нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў па традыцыі на могілках адбудуцца адпаведныя малітвы. Прыводзім расклад малітваў на могілках Мінска і Мінскага раёна.
Семінар, які пройдзе з 3 па 10 лістапада, арганізоўваецца парафіяй Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку супольна з мясцовымі ўладамі. Галоўная мэта форуму — праз педагогаў, урачоў, сацыяльных работнікаў нагадаць грамадству пра каштоўнасць чалавечага жыцця і сям’і.
12 лістапада ў парафіяльным касцёле св. Міхала Арханёлa ў Смаргоні дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB удзеліць прэзбітэрскае пасвячэннe выпускнікy Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дыякану Дзянісy Бразінскаму. Пачатак святой Імшы ў 12 гадзін.
12 лістапада ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены адбудуцца лекцыі «Псіхалогія сямейных адносін». Лекцыі чытае сястра Паўла Бобер (каталіцкая манахіня з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і,выкладчык, псіхатэрапеўт са шматгадовай практыкай).
12 лістапада ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пройдзе дыяцэзіяльная сустрэча сем’яў. «Падчас сустрэчы хочам маліцца за ўсе сем’і нашай дыяцэзіі, каб былі моцныя Богам і захоўвалі вернасць тым вартасцям, якія з’яўляюцца фундаментам сямейнага інстытута», — адзначаецца ў паведамленні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з нагоды дыяцэзіяльнай сустрэчы сем’яў.
Завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле і закрыццё Брамаў Міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра ў Рыме адбудзецца 20 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету.
Новазбудаваная царква ў гонар святаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага, і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа будзе асвечаная ў Лондане 17 снежня.
Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца святары, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне не больш за пяць гадоў таму і сёння належаць да святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай або Пінскай дыяцэзій.
Цэнтр «Пілігрым» мінскага касцёла свв. Сымона і Алены запрашае ў пілігрымкi, якія адбудуцца ў верасні — лістападзе.
19 лістапада ў Вільнюсе ў касцёле св. Тэрэзы пры Вострай Браме адбудзецца святая Імша для пілігрымаў з Беларусі. Эўхарыстычная літургія распачнецца ў 15.00.