27 лістапада, у I нядзелю Адвэнту, у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены адбудзецца спектакль «Прамяністыя далоні Безаганнай», які прадставяць дзеці.
Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» запрашае на біблійны курс «Эмаус», які пройдзе ў Оршы 25–27 лістапада. Курс будзе прысвечаны Евангеллю паводле Яна.
З 12 кастрычніка ў Мінску праходзіць XІ Мiжнародны фестываль духоўнай музыкi «У гонар святой Цэцылii». Па традыцыі музычны форум адбываецца ў касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9). Музычныя вечары працягнуцца да 30 лістапада.
4 снежня ў 11:00 у нясвіжскім касцёле Божага Цела адбудзецца святая Імша за ксяндза прэлата Гжэгажа Каласоўскага ў 25-ю гадавіну яго смерці. Святую Імшу ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
З 5 кастрычніка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску будуць праводзіцца «Вечары для закаханых». Пачатак у 19.00.
10 снежня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі будзе прадстаўлены мюзікл-прыпавесць па апавяданню Максіма Багдановіча «Апокрыф» да 125-годдзя класіка беларускай літаратуры.
Сёстры дамініканкі запрашаюць на сустрэчу дзяўчат ад 14 гадоў. Сустрэча пад назвай «Шукаю твар Твой» пройдзе 10 снежня ў Мінску (вул. Няжданавай, 48).
Для вернікаў, якія з-за хваробы ці па іншых сур’ёзных прычынах не могуць прыняць удзел у адвэнтавых рэкалекцыях у сваіх парафіях, партал Catholic.by прапануе прамыя трансляцыі рэкалекцый з мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ. Праходзіць яны будуць 9–11 снежня.
Пастаўскі дэканат Віцебскай дыяцэзіі сумесна з мясцовым райвыканкамам і Беларускім фондам культуры арганізуюць IV музычны фестываль «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны».
Рэкалекцыі для супрацоўнікаў аховы здароўя пройдуць 9-11 снежня ў пабрыгідскім касцёле ў Гродне (вул. Маладзёжная, 2).
Традыцыйнае адвэнтавае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе 17 снежня ў мінскай архікатэдры. Тэма сёлетняй малітоўнай сустрэчы, якая штогод ладзіцца перад урачыстасцю Нараджэння Пана, — «Падрыхтуйце дарогу Пану» (Іс 40, 3).
18 снежня ў 19.00 у мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыйскі праезд, 1) пройдзе паказ iтальянскага фiльма «Юзаф з Назарэта». Сустрэча ў перадсвяточныя днi адбудзецца ў межах цыкла «Сапраўдныя дзецi Божыя».
Перажываем перыяд Адвэнту — час радаснага чакання і падрыхтоўкі да ўрачыстасці Нараджэння Пана. Вашай увазе расклад адвэнтавых рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска. Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Прадстаўляем вашай увазе інфармацыю па раскладзе раратніх Імшаў у гродзенскіх парафіях.
У Каталіцкім Касцёле распачаўся Адвэнт. Да яго традыцый належыць і ўдзел у ранішніх святых Імшах у гонар Панны Марыі — Раратах. Засяроджанне на Панне Марыі ў час Адвэнту мае важнае значэнне: дачка Ізраэля, Маці Езуса і Маці Касцёла вучыць сапраўднаму чуванню перад прыйсцем Бога.