Рух “Сужэнскія сустрэчы” праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 10-12 кастрычніка 2014 г. у Цэнтры “Карытас” у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён).
З нагоды святкавання 100-годдзя ксяндза інфулата Станіслава Кучынскага адбудуцца ўрачыстыя святыя Імшы ў Альковічах і Шэметава, якія ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Кармэліты босыя з парафіі Божага Цела ў Мінску запрашаюць на святкаванне распачацця юбілейнага года 500-годдзя нараджэння св. Тэрэзы Авільскай. 15 кастрычніка, ва ўспамін св. Тэрэзы, у 19.00 у парафіі адбудзецца ўрачыстая Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Скайп-малітва моладзі Гродзенскай дыяцэзіі на ружанцы пройдзе 18 кастрычніка ў межах Ружанцовага Кангрэсу, які адбудзецца ў Беларусі з 4 па 26 кастрычніка.
18 кастрычніка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце адбудзецца малітоўная сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі. Ужо на працягу многіх гадоў сустрэча праходзіць у кастрычніку перад урачыстасцю Усіх Святых, а сёлетняя сустрэча пад назвай «Духоўнае змаганне» будзе адмысловым моладзевым уступам да святкавання 100-й гадавіны нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка.
18–19 кастрычніка ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вярэйках (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца начное чуванне для мужчын. Запрашаюцца мужчыны з усёй Гродзенскай дыяцэзіі.
18 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Фацімскай і святога Язафата Кунцэвіча ў Шуміліне арганізоўваецца дзень засяроджанасці для моладзі.
17-19 кастрычніка сёстры з Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцяткі Езуса з Гудагая запрашаюць дзяўчат на дні цішыні. Рэкалекцыі пройдуць па тэму «Замак майго сэрца» і будуць прысвечаны больш глыбокаму перажыванню сустрэчы з Езусам.
Урачыстасці, прымеркаваныя да 100-годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, распачынаюцца ў Беларусі. 21 кастрычніка ў 18.30 y мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша з нагоды 100-годдзя кардынала.
Упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі ў зварот будзе выпушчана паштоўка з выявай кардынала Казіміра Свёнтка. 17 кастрычніка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціць y зварот паштоўку з арыгінальнай маркай, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння іерарха.
Сустрэча вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі пройдзе 22 кастрычніка ў Бараўлянах.
24 кастрычніка ў культурна-рэлігійным цэнтры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску пройдзе міжканфесійная канферэнцыя «Перспектывы беларускага руху ў абарону жыцця». Арганізатарам канферэнцыі выступае Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» разам з душпастырствам сем’яў Віцебскай дыяцэзіі.
У кастрычніку ў Оршы адбудзецца шэраг харызматычных рэкалекцый. Рэкалекцыі праводзіць а. Аляксандр Жарнасек МІС, які таксама з’яўляецца экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
25 кастрычніка ў катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбудуцца ўрачыстасці, завяршаючыя Год кардынала Казіміра Свёнтка.
Парафія Св. Юды Тадэвуша (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) запрашае на супольную малітву і свята музыкі, што адбудзецца 25 кастрычніка з нагоды парафіяльнай урачыстасці святога Тадэвуша.