Мінск: у канцэрце «У абарону жыцця» выступяць Аляксандр Патліс і Данііл Казлоў |
Анонсы
|
19.04.2011 16:16 |
1 чэрвеня 2011 г., у Дзень абароны дзяцей, у Мінску адбудзецца канцэрт «У абарону жыцця!». Акцыя, якая пройдзе ўжо ў сёмы раз, жадае ўзняць голас у абарону ненароджаных дзяцей. У канцэрце прымуць удзел Данііл Казлоў, удзельнік дзіцячага «Еўрабачання» 2010 г., і вядомы беларускі выканаўца Аляксандр Патліс.
У рамках акцыі пройдзе ўручэнне дыпломаў і ўзнагарод пераможцам конкурсу «Свет з марай». Урачыстая цырымонія будзе суправаджацца творчымі нумарамі, прэзентацыямі і відэа-ролікамі. Адной з ключавых падзей стане прэм’ера невялікай тэматычнай тэатральнай пастаноўкі.
Канцэрт пройдзе ў канцэртнай зале «Мінск». Пачатак у 19.00. Набыць білеты можна ў распаўсюджвальнікаў і касе канцэртнай залы.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+ 375 29 125 77 35, +375 29 773 40 89,
а таксама на сайце http://mirsmechtoi.org/savelife.html. Фотарэпартаж з мінулага года >>>
|