Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аляксандр Ціхановіч: магчымасць падзяліцца любоўю і міласэрнасцю
Дабрачыннасць
17.01.2011 14:38
Пад святлом каляднай зоркі заўсёды здзяйсняюцца мары. На дабрачынным канцэрце «Святло каляднай зоркі» для людзей з асаблівасцямі развіцця шмат зорак можна было ўбачыць на сцэне: і добра вядомых, і зусім новых, якія толькі распачынаюць свае першыя крокі на небасхіле творчасці.

«Мы кажам пра іх: людзі з абмежаванымі магчымасцямі. У нас ва ўсіх абмежаваныя магчымасці. Я таксама не перапрыгну трохмятровую сценку. Аднак Бог мае неабмежаваныя магчымасці», — адзначыў на пачатку канцэрта кс. Аляксандр Фаміных, дырэктар рэлігійнай місіі «Карытас» Мінска-Магілёўкай архідыяцэзіі, адной з арганізатараў дабрачыннага канцэрта.

Ужо ў другі раз юнакі і дзяўчаты з асаблівасцямі развіцця з розных рэгіёнаў Беларусі — Барысава, Івянца, Вілейкі, Мінска — мелі магчымасць падзяліцца сваімі талентамі з іншымі, выступіць на адной з сцэне з вядомымі выканаўцамі беларускай эстрады. Дабрачынны канцэрт «Святло каляднай зоркі» адбыўся 15 студзеня 2011 г. у ДК «МАЗ».

«Мы ўдзячны вам, шаноўнае спадарства, дарагія сябры, за тое, што запрасілі нас на гэта цудоўнае свята, за тое, што кожны з нас мае магчымасць падзяліцца сваёй любоўю, міласэрнасцю, адносінамі адно да аднаго», — адзначыў Народны артыст РБ Аляксандр Ціхановіч і павіншаваў прысутных з Божым Нараджэннем. Разам з Ядвігай Паплаўскай яны не толькі  праспявалі некалькі сваіх вядомых песень, але і выступілі як спонсары акцыі.

«Дабрачыннасць, рабіць дабро — гэта адна з хрысціянскіх цнотаў. Я лічу, што кожны чалавек здольны рабіць дабро на гэтай зямлі. Больш таго, маё жыццё і я сам змог рэалізавацца дзякуючы таму, што хтосьці верыў у мяне, хтосьці маліўся, хтосьці падтрымліваў, натхняў, хтосьці часам крытыкаваў. Таму зусім няправільна думаць, што ў гэтым свеце неабходна жыць паасобку. Неабходна быць разам, каб дапамагаць адно аднаму, — падкрэсліваў удзельнік і вядучы канцэрта, вядомы спявак Аляксандр Патліс. — Сёння казалі пра дзяцей, пра тое, што яны маюць абмежаваныя магчымасці. Але самае галоўнае (хоць яны і маюць пэўныя фізічныя немачы), што ў іх прыгожая душа, напоўненая дабром і любоўю. І менавіта гэта каштоўна ў вачах Бога і людзей. Таму што шмат прыгожых людзей, але часта не хочацца з імі мець ніякіх зносін, бо яны — калекі ў душы. А тут мы бачым цудоўных дзяцей і моладзь».

«Калядная зорка прывяла пастухоў і мудрацоў да Хрыста. Мы хочам праз дабро, якім ёсць Хрыстус, дапамагчы іншым праявіць сябе, каб паказаць, што ёсць такія ж, як і мы, людзі, толькі з асаблівасцямі развіцця, і яны маюць такія ж правы, як і мы, — адзначыў кс. Фаміных. — Часам людзі пытаюць: чаму Бог дапусціў, каб былі такія людзі. Я адказваю: для таго, каб мы вучыліся міласэрнасці, маглі адкрыць сэрца на іншага чалавека. Яны сапраўды вучаць нас жыць, вучаць непасрэднасці, быць адкрытымі».

«Святло каляднай зоркі» — гэта добрая магчымасць падзяліцца радасцю Божага Нараджэння з іншымі, з тымі, каго часам не заўважаем альбо нават даўно адставілі ўбок. Рабіць дабро трэба не толькі ў святы Божага Нараджэння, але кожны дзень — сцвярджаў кожны, хто быў неабыякавым і падзяліўся сваім талентам і ўсмешкай падчас дабрачыннага канцэрта.

Святлана Жылевіч
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў