Гучна выказацца ў абарону жыцця |
Грамадства |
02.06.2011 13:49 |
Галоўная мэта дадзенай акцыі, як адзначыў каардынатар канцэртнага праекта Дзмітрый Зяленскі, — гучна выказацца ў абарону жыцця праз творчасць, дзякуючы якой можна звярнуцца адразу да вялікай колькасці людзей. Аляксандр Патліс, вядомы беларускі спявак, указаў на тое, што ў свеце шмат людзей памірае ад СНІДу, і адначасова выказаў надзею, што будзе знойдзены лек ад гэтай хваробы. Можа, як падкрэсліў, вынаходнікам гэтага леку стане хтосьці з дзяцей, якія побач з ім стаялі на сцэне, а можа, той, каго ўсё ж такі вырашылі нарадзіць. Данііл Казлоў, удзельнік дзіцячага «Еўрабачання-2010», праспяваў песню для сваёй мамы, якая нарадзіла яго ў 42 гады. Нягледзячы на невясёлыя прагнозы ўрачоў і слабое здароўе, мама Данііла збірала ўсе свае сілы, каб выхадзіць і нарадзіць дзіця. А сёння гэтае дзіця дзякуе сваёй маме за жыццё і радуецца яму. У гэты вечар ў канцэртнай зале «Мінск» былі будучыя мамы і шматлікія сем’і са сваімі дзецьмі. Іх прысутнасць таксама была голасам у абарону жыцця. |
Фотарэпартаж |