Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«БлагоДарю» — канцэрт для тых, хто дапамагае
Дабрачыннасць
15.09.2010 15:00

У Малай зале Палаца Рэспублікі 2 верасня 2010 г. адбыўся дабрачынны канцэрт «БлагоДарю», які стаў выказам удзячнасці тым, хто аказвае дапамогу цяжкахворым дзецям. На канцэрце прысутнічаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які прамовіў прывітальнае слова і ўдзяліў благаслаўленне ўсім сабраным.

Ініцыятарамі мерапрыемства сталі Міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям «Шанс», рэлігійная місія «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Беларуская Праваслаўная Царква, Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Понимание», Міжканфесійная місія «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне», іудзейскае і мусульманскае рэлігійныя аб’яднанні ў РБ.

Сярод гледачоў былі прысутныя пастаянныя ахвярадаўцы і валанцёры фонду «Шанс» і дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас», урачы, прадстаўнікі выданняў, якія аказваюць пастаянную інфармацыйную падтрымку дабрачынным акцыям, члены Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, а таксама тыя, хто прымае непасрэдны ўдзел у лёсе цяжкахворых дзяцей.

Сюжэт канцэрта стаў адлюстраваннем рэальных гісторый з жыцця падапечных фонду «Шанс» і Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра «Карытас». Гэта гісторыі дзяцей, якія, дзякуючы дапамозе іншых, змаглі знайсці ў сабе сілы, каб пераадолець свае немачы і вярнуцца да паўнацэннага жыцця. Разам са сваімі бацькамі яны таксама прысутнічалі ў гэты дзень у зале Палаца Рэспублікі.

У канцэрце прынялі ўдзел вакальная группа «Камерата», Аляксандр Патліс, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Насця Піліпейка, Ларыса Грыбалёва, тэатр танца Аляксандра Межэннага, Дзіцячы тэатр «Рэвю», Патрыцыя, калектыў «Гузікі», хор «Аніма», струнны квартэт «Бланш».

На заканчэнне мерапрыемства валанцёры падарылі кожнаму гледачу маленькі званочак, а вядучы вечара — заслужаны артыст РБ Андрэй Душачкін — падвёў вынікі канцэрта такімі словамі: «Калі смяюцца дзеці, мы — дарослыя — адчуваем сябе шчаслівымі. Давайце зробім так, каб радасць не прападала. Няхай бадзёрым званочкам усё часцей гучыць бесклапотны дзіцячы смех». Пасля гэтых словаў увесь зал напоўніўся іскрыстым звонам, які абвясціў, што дабрачынны канцэрт адбудзецца і ў наступным годзе, каб расказаць пра новыя шчаслівыя гісторыі выздараўлення нашых дзяцей.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў