10 самых цікавых падзей з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень |
Беларусь |
20.09.2015 15:09 |
Манаскія абяцанні «беларускага Дамініка Савіо», Мінск прапанаваны ў якасці сталіцы пасяджэння Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, сям’я з Беларусі ўручыла Папу Францішку падарунак і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з Прэзідэнтам Ізраіля Сустрэча прайшла ў межах правядзення Пленарнай Асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, якая сёлета праходзіла на Святой Зямлі. Старшыня беларускага епіскапату Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч трапіў у групу біскупаў, якія сустрэліся з кіраўніком дзяржавы Ізраіль Рэўвенам Рыўлінам. Іншая група біскупаў правяла сустрэчу з Прэзідэнтам Палесціны.
Прыгадваючы сустрэчу з ізраільскім лідарам, беларускі іерарх зазначыў: «Уваход у рэзідэнцыю быў вельмi простым». Некаторыя бiскупы не бралі з сабой пашпарты, і прадстаўлення кожнага біскупа кiраўнiцтвам РБКЕ аказалася дастатковым.
Папа Францішак атрымаў ружанец, змайстраваны сем’ямі з Беларусі
250-годдзе пабудовы першай Кальварыі адзначылі ў Мядзелі
«14 святароў, дыякан і я…»: Біскуп Яшэўскі прыгадаў колькасць святароў на Магілёўшчыне
Думаю, гэтая ідэя — быць сейбітам — і дапаможа вярнуць былую славу Магілёўшчыне. А ў чым можа яна праявіцца? У людзях, бо людзі — гэта жывы Касцёл, жывая супольнасць, якая складаецца з народа Божага».
У Горках паўстала новая капліца (фотафакт) На фота: злева — выкуплены дом у Горках, справа — той жа будынак праз год
Сёлетні Кубак благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі, які штогод уручаецца камандзе-пераможцы турніра ў Беразінскім, адправіўся ў Маладзечна. Футбольная каманда юнакоў з парафіі Святога Юзафа выйграла на турніры ўсе матчы і стала чэмпіёнам турніру.
12 верасня футбол аб’яднаў восем каталіцкіх каманд з Гродна, Маладзечна, Беразінскага і Мінска. Будучыя чэмпіёны — маладзечанская каманда «Catholic Crew» — у фінале па пенальці перамаглі сваіх жа землякоў «ПФК Маладзечна».
Мітрапаліт Кандрусевіч верыць у шансы Мінска прыняць Пленарную Асамблею РБКЕ ў 2017 годзе Запрашэнне правесці асамблею Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы праз два гады ў Мінску старшыня беларускага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч агучыў падчас удзелу ў сёлетняй асамблеі, якая праходзіла на Святой Зямлі. Запрашэнне беларускага арцыпастыра было ўспрынята апладысментамi, аднак пакуль невядома, цi атрымаецца правесцi асамблею ў сталiцы Беларусi. «Правядзенне такога прадстаўнiчага форуму еўрапейскiх бiскупаў мела б вялiкае значэнне для Касцёла ў Беларусi i яго развiцця, — адзначае беларускі іерарх. — Яно мела б значэнне для развiцця экуменiчных i мiжрэлiгiйных адносiн, а таксама адносiн памiж Касцёлам i дзяржавай».
Рашэнне будзе прынята падчас наступнай асамблеі, якая 6-9 кастрычнiка 2016 года пройдзе ў Манака. Сярод іншых апанентаў Мінска Фаціма — у 2017 годзе свет будзе адзначаць 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.
«Дарога ў манаства». Сatholic.by прэзентаваў відэаролік, прысвечаны Году кансэкраванага жыцця Што такое манаскае жыццё — ахвяра, шчасце, прыгода, служэнне? Знаёмства з некаторымі манаскімі супольнасцямі, а таксама гісторыі паклікання братоў і сясцёр, якія працуюць у Беларусі, — у відэаматэрыяле журналістаў Catholic.by.
Перыяд з 30 лістапада 2014 года да 2 лютага 2016 года ў Паўсюдным Каталіцкім Касцёле аб’яўлены Годам кансэкраванага жыцця.
Місіянеры Святой Сям’і прынялі вечныя манаскія абяцанні ад беларускага «Дамініка Савіо»
Аляксей Паплёўка паходзіць з Лагойска. Юнак стаў ужо
пятым ураджэнцам Беларусі, які вырашыў рэалізаваць харызмат місіянера
Святой Сям'і, і трэцім беларусам за апошнія тры тыдні пасля Віктара
Рушлевіча і Паўла Лемеха, які склаў манаскія абяцанні ў мужчынскай
манаскай супольнасці. Ілья Лапато |