30 гадоў служэння Богу і людям біскупа Дзям'янкі |
Юбілеі |
09.11.2010 18:57 |
7 лістапада 2010 г. у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, што ў вёсцы Дзераўная (Рубяжэвіцкі дэканат), дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэіі Антоні Дзям’янка маліўся з нагоды 30-годдзя святарскага пасвячэння. Менавіта тут 28 кастрычніка 1980 года сённяшні іерарх атрымаў сакрамэнт святарства. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел пробашч парафіі ў Дзераўной кс. Сяргей Лянга, шматлікія святары, сёстры законныя, вернікі, госці з Ліды, Навагрудка і іншых парафій, дзе ў розныя часы нёс служэнне юбіляр. Святую Імшу разам з біскупам Дзям’янкам канцэлебраваў а. Маціас з Аўстрыі, які таксама паходзіць з гэтых мясцін. Тут пахаваны яго маці і бабка. Але ўжо каля 30 гадоў а. Маціас працуе за межамі Беларусі. У дар сваёй роднай парафіі ў лістападзе мінулага года святар прывёз званы, якія былі ўстаноўлены каля касцёла. Адзін з із важыць амаль 500 кг, а другі — каля 800 кг. Айцец Маціас падарыў юбіляру келіх і арнат, якія былі перададзены ў дар касцёлу ў Дзераўной і яго пробашчу. Біскуп Антоні Дзям’янка ў сваім казанні ўзгадаў пра гады свайго духоўнага шляху на Божай ніве, распавёў аб прызначэнні святара, прыпомніў тых душпастыраў, якія ў часы камуністынага пераследу рыхтавалі святароў у нашай краіне і за яе межамі. На заканчэнне іерарх падзякаваў сваім былым духоўным настаўнікам і люду Божаму, на карысць якому ён служыць. Да юбіляра ў гэты дзень былі скіраваны шматлікія віншаванні. Ала Невяровіч |
Фотарэпартаж |