23 жніўня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў гандлю рабамі і яго ліквідацыі |
Каляндар |
23.08.2011 11:46 |
На востраве Горы ля берагоў Сенегала, які быў асноўным транзітным пунктам для гандляроў рабамі, штогод праводзіцца цырымонія памяці ахвяраў гандлю рабамі. Рабства з’яўляецца трагедыяй і адной з самых цёмных старонак чалавечай гісторыі. Нягледзячы на тое, што яно было адменена і асуджана на міжнародным узроўні, яно па-ранейшаму існуе ў новых формах і закранае сёння мільёны чалавек ва ўсім свеце. Па даных ААН, штогод мільёны людзей, у асноўным жанчыны і дзеці, становяцца ахвярамі падману і насілля, ператвараюцца ў «жывы тавар» і падвяргаюцца эксплуатацыі. «Новы гандаль рабамі» стаў адной з самых вострых і шырокамаштабных праблем сучаснасці. |