Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
23 жніўня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў гандлю рабамі і яго ліквідацыі
Каляндар
23.08.2011 11:46

23 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў гандлю рабамі і яго ліквідацыі. На 150-й сесіі выканаўчай рады ЮНЕСКА было рэкамендавана штогод адзначаць гэтую дату ў памяць аб паўстанні рабоў Сан-Дамінга і Гаіці, якое адбылося ў гэты дзень у 1791 г.

На востраве Горы ля берагоў Сенегала, які быў асноўным транзітным пунктам для гандляроў рабамі, штогод праводзіцца цырымонія памяці ахвяраў гандлю рабамі.

Рабства з’яўляецца трагедыяй і адной з самых цёмных старонак чалавечай гісторыі. Нягледзячы на тое, што яно было адменена і асуджана на міжнародным узроўні, яно па-ранейшаму існуе ў новых формах і закранае сёння мільёны чалавек ва ўсім свеце. Па даных ААН, штогод мільёны людзей, у асноўным жанчыны і дзеці, становяцца ахвярамі падману і насілля, ператвараюцца ў «жывы тавар» і падвяргаюцца эксплуатацыі. «Новы гандаль рабамі» стаў адной з самых вострых і шырокамаштабных праблем сучаснасці.

Праблема рабства турбуе сёння і Каталіцкі Касцёл. Падчас свайго візіту ў афрыканскую дзяржаву Камерун 18 сакавіка 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў аб многіх жыхарах гэтага кантынента, «жорстка выкрадзеных і ўвезеных за акіян працаваць як рабы», аб гандлі людзьмі, «асабліва безабароннымі жанчынамі і дзецьмі». Людзі, якія сталі ахвярамі гэтай з’явы, па словах Папы, «просяць аб прымірэнні, справядлівасці і міры».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.