Сусветны дзень малітвы аб асвячэнні святароў |
Каляндар |
15.06.2012 09:06 |
«Такое наша цудоўнае пакліканне: мы не можам асвяціць сябе без працы на карысць святасці нашых братоў, а гэтая праца немагчымая, калі ёй не папярэднічае праца над нашым уласным асвячэннем і калі мы не будзем пастаянна яе весці», — адзначыў кардынал Маўро Пьячэнца, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства, у лісце, скіраваным з гэтай нагоды да святароў. «Мы ведаем, што пошук святасці заўсёды можа браць пачатак ад жалю і прабачэння. Але адначасова адчуваем патрэбу прасіць аб гэтым як святары, індывідуальна, ад імя ўсіх святароў і для ўсіх святароў», — адзначаецца ў дакуменце. |