Архімандрыт Сяргей Гаек наведаў у Ерузаліме праваслаўны сабор Святой Тройцы |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
27.06.2014 13:51 |
26 чэрвеня ў праграме Агульнабеларускай пілігрымкі на Cвятую Зямлю беларускія пілігрымы наведалі горад Ерузалем, прайшліся з малітвай Крыжовай Дарогай і маліліся ў святыні Уваскрасення (Гроба) Пана. Раніцу гэтага дня візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек выкарыстаў на малітву ў рускім праваслаўным саборы Святой Тройцы, які належыць Рускай Духоўнай Місіі ў Ерузаліме.
Гэту святыню, у якой з 1981 па 1988 год служыў сённяшні Мірапаліт Мінскі і Слуцкі Павел (Панамароў), часта наведваў архімандрыт Сяргей (тады іераманах Сяргей Гаек), калі ў 1983 г. у межах духоўнай стажыроўкі жыў некаторы час у адным з каталіцкіх кляштараў Ерузаліма.
«Кожны раз, калі я наведваю Святы Горад Ерузалім, а ў ім святыню Уваскрасення Гасподняга, стараюся зайсці на малітву таксама і ў рускі праваслаўны сабор Святой Тройцы. Там звычайна можна сустрэць праваслаўных пілігрымаў з Беларусі, а малітва да Госпада на тым самым месцы набліжае нас да сябе, паглыбляе нашае духоўнае братэрства. Сёння я асабліва маліўся за Мітрапаліта Паўла, за ягонае пастырскае служэнне ў Беларусі» — сказаў архімандрыт Сяргей Гаек.
Паводле www.svjzep.org
|