Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Успамін св. Юды Тадэвуша ў Вішневе
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.11.2010 14:05
28 кастрычніка 2010 г. у парафіі Святога Юды Тадэвуша ў Вішневе (Гродзенская дыяцэзія, Смаргонскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць ва ўспамін яе апекуна. На ўрачыстасць сабраліся святары з усяго дэканату, шматлікія вернікі, а таксама госці з навакольных мясцін.

Святую Імшу ўзначаліў кс. Ежы Марціновіч, вікарый парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні.

У гаміліі святар закрануў тэму святасці, нагадваючы ўсім, што імкненне да яе з’яўляецца абавязкам кожнага ахрышчанага чалавека. Ксёндз Марціновіч адзначыў, што дасканаласці неабходна вучыцца ад святых, спрабуючы іх наследаваць. Напрыканцы літургіі адбылася працэсія вакол старадаўняй святыні ў Вішневе, пасля чаго галоўны цэлебрант удзяліў святарам і вернікам прыміцыйнае благаслаўленне.



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.