Пеляса адзначыла ўспамін св. Ліна |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
26.09.2011 16:05 |
На ўрачыстасць прыбылі святары з розных дэканатаў Гродзенскай дыяцэзіі. Святую імшу ўзначаліў кс. Юрый Свіслоцкі, пробашч касцёла ў Бердаўцы. У гаміліі святар звярнуў увагу на тое, што веруючаму чалавеку ніхто не можа перашкодзіць прыйсці да Бога. Дарэчы, дабрацца ўсім жадаючым да святыні дапамаглі кіраўнікі школ і калгасаў, якія выдзелілі транспартныя сродкі на давоз. Цэлебравалася ў гэты дзень і літургія на літоўскай мове. Пасля вернікаў чакаў канцэрт, які падрыхтавала літоўская школа ў Пелясе, а таксама святочны абед. Святы Лін — гэта другі Папа Рымскі пасля апостала Пятра. Кіраваў Касцёлам прыкладна з 64 (67) па 76 (78) гг. Прыняў мучаніцкую смерць. Успамін адзначаецца 23 верасня. |
Фотарэпартаж |