Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сёстры назарэтанкі арганізавалі ў Гродне свята для сем’яў
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
09.01.2013 12:26

Ужо стала традыцыяй для сем’яў Таварыства Святой Сям’і ў Смаргоні і сясцёр назарэтанак агульнымі сіламі падрыхтоўваць калядныя і велікодныя пастаноўкі.  У Смаргоні таварыства існуе ўжо 4 гады, у Гродне — тры гады, а таксама ў гэтым годзе адбылася першая сустрэча ў Мінску.

У сустрэчах прымаюць удзел цэлыя сем’і: месца ёсць і для дарослых, і для дзяцей. Раз на месяц яны сустракаюцца ў назарэтанскіх супольнасцях, каб разам прыняць удзел у Імшы, канферэнцыі, абмеркаваць праблемы і падзяліцца радасцямі.

Таксама ў гэтым годзе душпастырства падрыхтавала калядную інсцэніроўку і ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана выступілі ў гродзенскім пабрыгіцкім касцёле. Сёстры і ўдзельнікі імкнуліся перадаць вернікам тое, як часта мы не заўважаем прысутнасць Бога ў нашым жыцці. Ён прыходзіць, а як было падкрэслена ў інсцэніроўцы, нашыя клопаты для нас важней. Але Пан нас чакае і сваёй любоўю спрабуе прасякнуць нашае сэрца, каб мы захацелі Яго прыняць і дазволіць змяніць нашае жыццё. Пастаноўка завяршылася тым, што ўсе жыхары Бэтлеема ўсё ж сабраліся ля стаенкі Хрыста. Няхай і нас заўсёды аб’ядноўвае Пан, Божы Сын, наш Збаўца.

Калі хтосьці зацікавіўся нашымі сустрэчамі і хацеў бы атрымаць падрабязную інфармацыю, можна звяртацца да с. Марыяны, адказнай за Таварыства Святой Сям’і ў Беларусі, па тэлефоне:

+375 44 755 65 16.

С. Марыя Марыяна Алешчык CSFN
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.