Сёстры назарэтанкі арганізавалі духоўную сустрэчу для дзяўчат |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
12.03.2013 14:38 |
У Год веры першая, лістападаўская, сустрэча прайшла на тэму «Веру ў Бога Айца», чарговая ж плануецца ў канцы чэрвеня і будзе прысвечана веры ў Святога Духа. На дадзенай жа сустрэчы святар прапанаваў дзяўчатам пытанне, якое сам Хрыстус паставіў перад сваімі вучнямі: «Чаго шукаеце?» (пар. Ян 1, 38). Кожная ўдзельніца павінна была асабіста адказаць Езусу: чаму яна тут, навошта, чаго чакае ад Пана. Такі дыялог адбываўся на малітве. Прыкладам прымянення пачутых запаведзяў і канферэнцый сталі героі фільмаў «Маці Тэрэза» і «Што б зрабіў Езус?». Дні рэкалекцый атрымаліся насычанымі. Цяпер галоўнае дазволіць засеянаму Божаму слову прынесці плён. С. Кляра ад Найсвяцейшай Тройцы |
Фотарэпартаж |