Брамы Міласэрнасці адчынены ў Лідзе: прыйсці і ўпасці ў абдымкі міласэрнага Бога |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
15.12.2015 11:21 |
Лідская святыня стала месцам пілігрымкі вернікаў, якія, спаўняючы звычайныя ўмовы, могуць атрымаць там поўны адпуст, удзельнічаючы ў святой Імшы і прыступіўшы да святой Камуніі. У гаміліі іерарх адзначыў, што Юбілей Міласэрнасці Папа Францішак абвясціў у Каталіцкім Касцёле для таго, каб «усе асабіста спазналі Божую міласэрнасць, сапраўды спаткаліся з міласэрным Айцом, які першы выходзіць нам насустрач, прабачае, суцяшае і, узбройваючы нас надзеяй, ускладае на нас “новыя шаты”». Біскуп дадаў, што сустрэча з міласэрным Айцом – мэта Года Міласэрнасці.
Біскуп Юзаф Станеўскі падкрэсліў, што кожны чалавек спазнае бязмежнасць Божай міласэрнасці кожны дзень. «Гэтую Божую міласэрнасць мы спазнаем не толькі ў абяцанні Бога, якое ўзнёсла гучыць, але і ў штодзённай рэчаіснасці. Убачыць Бога такога, якім Ён ёсць ад пачатку. Калі мы хочам убачыць сапраўднае аблічча Бога, то павінны ўглядацца ў Езуса Хрыста, які з’яўляецца міласэрным», – сказаў іерарх. |
Фотарэпартаж |