Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| У Гудагаі адчынілі Брамы Міласэрнасці ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 17.12.2015 10:27 |
|
Айцы з супольнасці кармэлітаў босых, якія апякуюцца санктуарыем, запрашаюць усіх вернікаў падчас Юбілею Міласэрнасці, які будзе доўжыцца ў Паўсюдным Каталіцкім Касцёле ўвесь год, як найбольш чэрпаць з Божай ласкі, праслаўляючы Божую Міласэрнасць. Адкрыццё Брамаў Міласэрнасці, якую сімвалізуюць дзверы, стала добрай нагодай для кожнага верніка засяродзіцца на аднаўленні сваёй еднасці з Богам. A. Казімір Мараўскі OCD |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


13 cнежня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі былі адчынены Брамы Міласэрнасці. Адчыніў іх дэлегат біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча — дэкан Астравецкага дэканату кс. Юзаф Багдзевіч у прысутнасці шматлікіх вернікаў і святароў.
для друку