Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Заклік біскупа Антонія Дзям'янкі да малітвы за Сінод Біскупаў, прысвечаны сужэнству і сям'і
Іерархі
27.09.2014 13:53

«Каб Сінод Біскупаў мог да ўсіх данесці праўду
аб сакральным і непарушным характары сям’і»
(Папа Францішак)


Дарагія дыяцэзіяне!
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

На час Сіноду Біскупаў, прысвечанага сужэнству і сям'і, які будзе праходзіць у Рыме па волі Папы Францішка ў днях 5–19 кастрычніка 2014 г., заахвочваю ўсіх вас да малітоўнай лучнасці і падтрымкі тых, хто ўдзельнічае ў разважанні над важнымі справамі Касцёла ў гэтай галіне.

Падчас трывання Сіноду заахвочваю кожнага з вас узнесці да Пана Бога спецыяльную малітву, прапанаваную Папам Францішкам,  каб разам са святарамі і ўсімі прысутнымі вернікамі падчас кожнай святой Імшы прасіць святла Духа Святога і заступніцтва Святой Сям'і для сабраных на Сінодзе Біскупаў.

Заахвочваю таксама тых, хто моліцца на брэвіярыі, каб у сваё штодзённае маленне ўключылі гэтую малітву. Заахвочваю катэхетаў, каб на пачатку заняткаў узносілі да Бога гэтую малітву разам з усімі сабранымі. Заахвочваю сем'і і паасобных вернікаў, каб уключалі гэты малітоўны заклік да Пана ў сваю штодзённую індывідуальную ранішнюю альбо вячэрнюю малітву. Заахвочваю хворых і церпячых ахвяраваць свае цярпенні ў інтэнцыях Сіноду. Дзякую пробашчам за распаўсюджванне друкаванага тэксту малітвы за Сінод сярод вернікаў у час разнастайных душпастырскіх сустрэч.

У малітоўнай лучнасці з усімі вернікамі

+ Антоні Дзям'янка
Біскуп Пінскі

Пінск, 26 верасня 2014 г.

Гэты Заклік шаноўныя святары няхай прачытаюць у нядзелю 28 верасня альбо 5 кастрычніка 2014 г. на кожнай святой Імшы, а тэкст малітвы за Сінод размесцяць на прыкасцёльнай дошцы аб'яў да 26 кастрычніка 2014 г.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію