Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб малітве за Сінод Біскупаў, прысвечаны сужэнству і сям’і
Іерархі
29.09.2014 09:39

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

Па волі Папы Францішка ў днях 5–19 кастрычніка гг. у Рыме адбудзецца ІІІ Надзвычайная сесія Сіноду Біскупаў.

Сінод Біскупаў — гэта сход прадстаўнікоў біскупаў з розных рэгіёнаў свету з мэтай абмеркавання задач, звязаных з актуальнай дзейнасцю Касцёла. Прадметам абмеркавання дадзенай сесіі будзе сужэнства і сям’я. Кожная сям’я спаўняе вельмі важную ролю: выхоўвае будучых хрысціян і грамадзян. З сем’яў выходзяць будучыя святары і асобы кансэкраванага жыцця. Сям’я з’яўляецца першым месцам перадачы веры.

Таму заахвочваю ўсіх дыяцэзіян да руплівай малітвы ў інтэнцыі нашых сем’яў, каб яны былі моцныя Богам. Запрашаю ўсіх, каму ляжыць на сэрцы дабро сужэнства і сучаснай сям’і, да ўключэння ў малітву за Сінод падчас кожнай святой Імшы і іншых набажэнстваў, на працягу ўсяго часу трывання сінадальных прац.

Молімся, каб у час гэтага Сіноду прагучала «Добрая Навіна пра сужэнства і сям’ю».

З вітаннямі ў Хрысце Пану,
+ Аляксандр Кашкевіч                             
Біскуп Гродзенскі


Распараджэнне

Прашу шаноўных святароў прачытаць гэтае паведамленне ў рамках парафіяльных аб’яў падчас кожнай святой Імшы ў XXVII Звычайную нядзелю (5 кастрычніка 2014 г.) і заахвоціць вернікаў да малітвы на час трывання сінадальных прац.

Малітвы за Сінод >>>

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію