Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Душпастырства сем’яў ва ўсім свеце патрабуе дапамогі»: арцыбіскуп Кандрусевіч пра абмеркаванне праблем сям’і на Сінодзе
Іерархі
08.10.2014 16:57

Крытычным сітуацыям у сем’ях было прысвечана пятае пасяджэнне ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў у Рыме. На Сінодзе гаварылі пра стан сям’і ў розных рэгіёнах свету.

Паводле слоў Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які прымае ўдзел у Сінодзе, на пасяджэнні была паднята праблема веры сучасных сем’яў.

Як зазначыў беларускі іерарх, прысутных біскупаў азнаёмілі з тым, як выглядае інстытут сям’і ў розных рэгіёнах свету. Паводле слоў арцыпастыра, характэрнай для Лацінскай Амерыкі асаблівасцю з’яўляецца развіццё народнай веры без яе глыбокага ўспрымання. Зазначалася, што многія сем’і жывуць без веры ў Бога — як «мёртвыя» сем’і — і не могуць быць сапраўднымі сведкамі веры.

Звярталася ўвага на тое, што прычынай крызісу сям’і ў Лацінскай Амерыцы нярэдка з’яўляецца сужэнская нявернасць, міграцыя, слабая падрыхтоўка да сужэнства, а таксама слабае свецкае заканадаўства, якое не падтрымлівае інстытут сям’і. Біскупы сышліся ў думцы, што сям’я павінна быць пратаганістам міжканфесійнага і міжрэлігійнага дыялога.

Было дададзена, што евангелізацыя праз СМІ можа стаць асноўнай крыніцай не толькі інфармацыі, але і фармацыі.

Афрыка, Індыя і Блізкі Усход: новыя выклікі часу

Сітуацыя з сем’ямі на Блізкім Усходзе была прадстаўлена на Сінодзе праз прызму сацыяльна-палітычнай сітуацыяй у рэгіёне (узброеныя канфлікты, міграцыя, беднасць), што стварае свой уплыў на стан сем’яў. Паводле арцыбіскупа Кандрусевіча, было заўважана, што Касцёл на Блізкім Усходзе з’яўляецца прыкладам Касцёла Галгофы.

Таксама была прадстаўлена мадэль развіцця сям’і на афрыканскім кантыненце. Было зазначана, што вялікі ўплыў на сям’ю ў гэтым рэгіёне аказваюць далёкія ад духа хрысціянскія традыцыі. Адзначалася, што сужэнствы, створаныя як «ad experimentum» (пажывём — пабачым) без рэгістрацыі і касцёльнага благаслаўлення — дастаткова распаўсюджаныя ў Афрыцы, дзе дазваляецца здзяйсняць сакрамэнт шлюбу праз легітымнага прадстаўніка ў выпадках, калі адзін з бакоў зусім не жадае ісці ў Касцёл.

Была выказана заклапочанасць ростам няпоўных сем’яў, «маці-адзіночак», а таксама католікаў, якія не бяруць шлюбу ў Касцёле і жывуць без грамадзянскай рэгістрацыі. Было падкрэслена, што маладыя людзі часта не гатовы да стварэння сям’і або, атрымаўшы шлюб адзін раз, некаторыя католікі пераходзяць у іншую хрысціяскую Царкву з мэтай стварыць у ёй новую сям’ю.

Біскупы выказалі сваю заклапочанасць гэтымі праблемамі і сышліся на думцы, што катэхізацыя і падрыхтоўка да сужэнства павінна адбывацца з большай сілай. Таксама было зазначана, што вялікую ролю ў гэтым пытанні адыгрывае і фармацыя святароў, якую варта ўзмацніць.

Як зазначае Мітрапаліт, дадатковая ўвага была звернута на працэс глабалізацыі і тое, як яна здольная разбурыць сямейныя каштоўнасці. У якасці прыкладу была прааналізавана сітуацыя ў Індыі, дзе на інстытут сям’і негатыўна ўплывае працоўная міграцыя, бездухоўнасць СМІ і матэрыялізм. Была выказана думка, што тут большая ўвага павінна ўдзяляцца душпастырству моладзі.

Сваю асаблівую ўвагу біскупы звярнулі і на павелічэнне ўплыву на традыцыйную сям’ю гомасексуальных саюзаў, якія легалізоўваюцца. Было зазначана, што Касцёл павінен прытрымлівацца свайго вучэння ў гэтай галіне і не размываць яго.

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію