«Спрэчкі былі, без іх не абысціся»: арцыбіскуп Кандрусевіч пра працу біскупаў на круглых сталах падчас Сінода |
Іерархі |
15.10.2014 19:05 |
У чацвер у Ватыкане завяршаецца праца ўдзельнікаў Сінода Біскупаў на круглых сталах. Як праходзіла абмеркаванне і чаго чакаць далей? У экслюзіўным каментары для Catholic.by — Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, адзіны прадстаўнік Беларусі на Сінодзе. — Ваша Эксцэленцыя, завяршылася праца круглых сталоў. Як прайшла праца Вашай групы? У гэтым сэнсе наша група была знітавана ідэяй удасканаліць тэкст такім чынам, каб ён паказваў заклапочанасць Касцёла як праблемай сям’і і захаваннем жыцця, так і вырашэннем гэтых праблем згодна з вучэннем Касцёла. Мы стараліся прымаць пад увагу таксама, што вучэнне Касцёла развіваецца і яго неабходна ўлічваць падчас прыняцця рашэнняў. У пошуку адказаў на вострыя пытанні ўдзельнікі нашага круглага стала прытрымліваліся вучэння Касцёла, памятаючы пры гэтым, што Касцёл павінен прытуліць у «больш канкрэтнай апецы» тых, хто знаходзіцца ў складанай сітуацыі, каб яны ўзбагаціліся Божай ласкай. — Ці быў тэкст паслядэбатнай дыскусіі дасяжны кожнаму з удзельнікаў круглага стала? — Тэкст паслядэбатнай справаздачы быў публічным і ім мог карыстацца кожны. Кожны з біскупаў атрымаў яго на круглым стале, добра ведалі яго змест і журналісты. Думаю, менавіта абнародванне тэксту і прывяло да непаразуменняў. Вядома, журналісты задавалі пытанні адносна тэксту справаздачы, і гэтыя пытанні былі часта правакацыйнымі. Найчасцей жа журналісты рабілі з гэтага дакумента свае высновы, кшталту: Папа ўжо дазволіў гомасексуальныя шлюбы, а разведзеныя і тыя, хто жывуць у другім шлюбе, могуць прымаць Камунію. Папа нічога такога не казаў і не прымаў падобных рашэнняў, але журналісты ў пошуках «гарачых» фактаў зноў выдалі жаданае за рэчаіснасць.
— Далей спецыяльная камісія будзе апрацоўваць усе «рэляцыі» і рыхтаваць канчатковы варыянт «Рэляцыі Сінода», які прадставяць для галасавання падчас апошняга пасяджэння Сінода Біскупаў. Гэта адбудзецца 18 кастрычніка на апошняй генеральнай кангрэгацыі. Калі дакумент будзе прыняты, ён стане афіцыйным дакументам, які перададуць Пантыфіку. Таксама гэты дакумент стане апорным матэрыялам для падрыхтоўкі наступнага Сінода, прысвечанага тэме сям’і ў кастрычніку 2015 года. Апрацаваў (JLS) Фота Ватыканскага радыё |