Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Пройдзены экватар Сiнода Біскупаў»
Іерархі
15.10.2015 12:14

12-13 кастрычнiка працы Сiнода Бiскупаў на тэму сям’і, які праходзіць у Ватыкане, адбывалiся ў малых лiнгвiстычных групах і былi прысвечаны абмеркаванням паклiкання сям’i. 14 кастрычнiка рэлятары гэтых груп прадставiлi iх справаздачы. Гэтым самым Сiнод перайшоў свой экватар. Партал catholic.by звярнуўся да прадстаўнiка Беларусi на Сiнодзе Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з просьбай пракаментаваць працу малых груп i выступленнi рэлятараў.

«Пасля абмеркаванняў выклiкаў, якiя стаяць перад сучаснай сям’ёй, удзельнiкi Сiнода засяродзiлi сваю ўвагу на тэалогii сям’i i звязанымi з ёй праблемамi ў сучаснай секулярнай культуры. Менавiта гэтая частка “Instrumentum laboris” з'яўляецца сiнтэзам Евангелля сям'i i вучэння Касцёла аб ёй. Удзельнiкi Сiнода яшчэ раз пацвердзiлi, што вучэнне Касцёла аб сям'i не павiнна падвяргацца дыскусіі, бо яно нязменнае, — паведаміў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. — Аднак праблемай застаецца пошук пастырскiх рашэнняў, зыходзячы з рэальнасцi жыццёвай сiтуацыi сучаснай сям'i».



 

«Нагадваючы аб Божай мiласэрнасцi i яе дачынення да сучаснай сям'i, удзельнiкi Сiнода падкрэслiвалi, што з аднаго боку Бог ёсць любоў, а з iншага Езус вучыць, што Ён ёсць дарога, праўда i жыццё. Таму на мiласэрнасць неабходна глядзець праз прызму вучэння Езуса, каб такiм чынам падрыхтаваць настольную кнiгу для сучаснай сям'i, як бы яе дырэкторый. На Сiнодзе пачалi праяўляцца палярныя погляды, асаблiва адносна праблемы напарушнасцi сужэнства i святой Камунii для тых, хто развёўся і ўступіў у новы грамадзянскі шлюб», — распавёў іерарх.

«Айцы Сiнода i iншыя ўдзельнiкi гэтага сусветнага форуму бiскупаў iзноў, як і ў выпадку з першай часткай, звярнулi ўвагу на неабходнасць большага бiблiйнага i тэалагiчнага абгрунтавання фiнальнага дакумента, чым гэта прадстаўлена ў “Instrumentum laboris”. Божае слова павiнна быць прадстаўлена не толькi i не столькi як цытаты, але як перажываемае ў гiсторыi чалавецтва i як пункт аднясення для сучаснага чалавека. Таксама была звернута ўвага на неабходнасць упарадкавання прадстаўленага ў iм матэрыялу паводле новага больш лагiчнага ключа, якi адпавядае Божаму плану i вучэнню Касцёла адносна сям'i, каб дакумент быў больш лагiчным i зразумелым», — падзяліўся арцыбіскуп.



 

«Асаблівая ўвага ў моўных групах была звернута на пастырства падрыхтоўкi моладзi да сакрамэнту сужэнства. Праблема моладзi ў тым, што яна баіцца заключаць сакрамэнтальны сужэнскi саюз “назаўсёды”. Сярод прычын найчасцей узгадваецца адсутнасць разводаў у Касцёле i цяжкая эканамiчная сiтуацыя ў некаторых краiнах свету, а таксама iснуючая секулярная культура, — дадаў Мітрапаліт. — У сувязi з гэтым Айцы Сiнода прапануюць прадстаўляць сужэнства ва ўсёй яго сакрамэнтальнай прыгажосцi, а не як абстрактны i цяжка дасягальны iдэал. Пры гэтым неабходна вучыць моладзь таму, што непарушнасць сужэнства — гэта не цяжкасць, але Божы дар, у якiм праяўляецца Божая ласка i любоў на ўсё жыццё. Сям'я — гэта таксама паклiканне, падобна як паклiканне да святарства i кансэкраванага жыцця».



 

Таксама, па словах беларускага арцыпастыра, «асаблiвая ўвага была звернута на Божую педагогiку iнстытуту сям'i, гэта азначае на ўстаноўлены Богам парадак, якога неабходна прытрымлiвацца, каб перамагчы крызiсы, што ўзнікаюць у сям’і».

«Год Міласэрнасці, які пачынаецца праз няпоўныя два месяцы, таксама знайшоў месца ў працах Сiнода i лiнгвiстычных груп, — расказаў іерарх. — Менавiта таму ўдзельнiкi Сiнода адзначалі неабходнасць звяртаць большую ўвагу на прысутнасць аспекту мiласэрнасцi ў пастырскiх праграмах i ў вырашэннi праблем сям'i, бо Божая мiласэрнасць для ўсiх i назаўсёды. Пры гэтым неабходна захоўваць непарушным вучэнне Касцёла».



 

«Сям'я павiнна быць сапраўднай школай новай евангелiзацыi, бацькi павiнны ўзяць на сябе ролю першых катэхiзатараў сваiх дзяцей i прапагандыстаў супольнай сямейнай малiтвы i ўдзелу ў нядзельнай святой Iмшы, — дадаў Мітрапаліт. — Неабходна звяртаць большую ўвагу на дзяцей у разбiтых семях, а таксама на насiлле адносна жанчын. Адносна хрысцiянскай фармацыi маладога пакалення ўдзельнiкi Сiнода выказалiся ў падтрымку каталiцкiх школ».

Пасля выступленняў рэлятараў, як паведаміў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, пачалiся выступленнi Айцоў Сiнода па трэцяй пастырскай частцы «Instrumentum laboris» — місii сям'i. «Гэтая частка Сiнода абяцае быць найбольш цiкавай i, напэўна, будзе напоўнена многiмi супярэчнымi меркаваннямi, якiя ўжо знаходзяцца ў паветры», — сказаў арцыбіскуп.

(DN), (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію