Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставіў Папу новыя выданні Касцёла ў Беларусі |
Іерархі |
17.10.2015 18:02 |
На Сінодзе Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце» Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўдзельнічае ў працах Сінода, прадставiў Папу Францiшку беларускае выданне энцыклікі «Laudato Si’» Святога Айца, «Пасвячэнне бiскупа, прэзбітэраў i дыяканаў», а таксама лiст да Пантыфіка з нагоды другога пленарнага пасяджэння Вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі, якое адбылося 30 верасня.
(AG) |