Адбылася сустрэча супольнасці «Каштоўная пярліна» |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
16.03.2010 18:07 |
12–14 сакавіка 2010 г. адбылася чарговая сустрэча супольнасці «Каштоўная пярліна» руху «Святло-Жыццё». Сустрэча праходзіла ў в. Сініло (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Серабранкаўскі дэканат), дзе ўжо амаль 16 год штомесяц адбываюцца крокі малітвы, а ўлетку — 15-дзённыя рэкалекцыі. Сустрэча стала 7-м крокам духоўнага ўзрастання ўдзельнікаў супольнасці і прысвячалася тэме літургіі. Прысутныя разважалі аб важнасці годнага ўдзелу кожнага хрысціяніна ў літургіі, аб значэнні літургіі ў сям’і і Касцёле, аб зменах, якія зведала літургія пасля Другога Ватыканскага Сабору. Таксама ўдзельнікі сустрэчы на практыцы вучыліся ўпрыгожваць літургію добрым чытаннем Божага слова, працэсіяй з дарамі, спевамі, каментарамі і стваралі самастойна малітвы. Сустрэчу праводзіў кс. Ірэнэуш Копач, які ўжо 18 год з’яўляецца мадэратарам супольнасці «Каштоўная пярліна» ў Беларусі, і с. Юлія, якая на працягу 8 год служыць у супольнасці. Дзякуючы іх катэхезам, сведчанням і ўласнаму прыкладу кожны меў магчымасць наблізіцца да Хрыста і паглыбіць свае веды аб Эўхарыстыі. Усе ўдзельнікі сустрэчы выказваюць шчырую падзяку кс. Ірэнэушу і с. Юліі. |