Душпастырства сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ізноў у Будславе |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
01.07.2010 16:18 |
«У сям’і павінна быць любоў, — адзначыў душпастыр сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі а. Пётр Бялевіч OMI . — Муж павінен любіць сваю жонку, жонка павінна любіць свайго мужа. І ўжо пасля гэтага яны разам павінны любіць сваіх дзяцей. Часам здараецца, што бацькі, вырашаючы непаразуменні паміж сабой, хаваюцца за сваіх дзяцей. Дзеці ж вучацца любіць, калі бачаць, як бацькі любяць адно аднаго. „Люблю“ можа сказаць кожны. Зусім па-іншаму ўспрымаецца сведчанне ўзаемнай любові тых сужэнцаў, якія пражылі разам шмат гадоў». «Да моладзі ж хачу звярнуцца з заклікам не баяцца чысціні. Гэта магчыма», — дадаў душпастыр сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У кіёске кансультацыі таксама прадстаўлена літаратура на сямейную тэматыку, па абароне жыцця, выданні па падрыхтоўцы да сужэнства.
![]() Фота М. Новікава
|