Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урачыстае адкрыццё ІІІ Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
31.07.2010 11:23

Унясеннем крыжа беларускіх малітоўных сустрэч моладзі і рэліквій дрэва крыжа раніцай 31 ліпеня 2010 г. адбылася цырымонія адкрыцця ІІІ Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Езус учыніў дрэва крыжа тронам хвалы», — прамаўляў арцыпастыр словы малітвы падчас асвячэння крыжа, праз смерць на якім Хрыстус «надаў збаўчую моц сакрамэнтам Новага Запавету». Пасля асвячэння крыжа ў цішыні ўсе прысутныя, стоячы на каленях, маліліся перад знакам збаўлення.

Дадзены крыж быў выраблены спецыяльна да сёлетніх мерапрыемстваў. Плануецца, што ён стане традыцыйным атрыбутам малітоўных сустрэч моладзі.

«Мэтай зямнога жыцця чалавека з’яўляецца дасягненне вечнага жыцця, — адзначыў Мітрапаліт у прывітальным слове. — Праблема вельмі актуальная для сучаснага чалавека, які ўсё больш і больш пранікаецца духам секулярызму і не вельмі задумваецца пра вечнае жыццё».

Арцыбіскуп, добры знаўца маладых сэрцаў і душ, сцвердзіў, што «малады чалавек заўсёды марыў і сёння марыць быць шчаслівым» і няспынна шукае адказу на пытанне: дзе шукаць шчасця ў складанай рэчаіснасці?

Насуперак шматлікім выклікам сучаснасці, як падкрэсліў арцыпастыр, бязмежнаю застаецца і Божая міласэрнасць. «Наіўнасць з аднаго боку і цынізм з іншага ў сучасным свеце не ведаюць межаў. Дзякуй Богу, няма межаў і Божай міласэрнасці. У сваёй любові да чалавека Бог паслаў свайго Адзінароднага Сына, каб адкрыць яму праўду, якая вызваляе яго ад ілюзій і адначасова перамяняе нас, з’яўляецца сэнсам нашага жыцця. Гэтую праўду Бог адкрывае і далей у сваім Касцёле, заданнем якога з’яўляецца вучыць людзей любіць Божы закон і жыць паводле яго, каб знайсці сапраўднае шчасце», — нагадаў іерарх.

Поўны тэкст прывітальнага слова >>>

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.