У выдавецтве «Pro Christo» выйшаў альбом да 300-годдзя кансэкрацыі сённяшняй мінскай архікатэдры |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
08.10.2010 11:16 |
За час свайго існавання шмат чаго давялося спазнаць гэтым старажытным святым мурам. Яны перажывалі перыяды росквіту і заняпаду, але з волі Божай захаваліся ў віры бурлівых падзеяў. Архікатэдра — гэта не толькі галоўная каталіцкая святыня Беларусі, але і каштоўны помнік архітэктуры, які цудам перажыў гады ваяўнічага атэізму, хоць і быў моцна знявечаны, цалкам перабудаваны і на працягу сарака гадоў выкарыстоўваўся як Дом фізкультуры. Сёння мінская архікатэдра, адбудаваная і ўзноўленая ў сваім велічным архітэктурным абліччы, — гэта яскравы знак адраджэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. У альбоме змешчана каля 350 ілюстрацый, якія суправаджаюцца тэкстамі на беларускай і англійскай мовах. Набыць альбом можна ў архікатэдральным кіёску (пл. Свабоды, 9). |