Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кардыналам Юзафам Томко
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
08.10.2010 13:31

Паміж беларускай дзяржавай і Каталіцкім Касцёлам склаліся добрыя адносны, — заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, 8 кастрычніка 2010 г., падчас сустрэчы з папскім легатам кардыналам Юзафам Томко, які прыбыў у Беларусь з нагоды святкавання 300-годдзя кансэкрацыі сённяшняй мінскай архікатэдры. Аб гэтым паведамляе інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь будуе добрыя адносіны з Каталіцкім Касцёлам. «Не памятаю, каб у нас былі супярэчнасці паміж канфесіямі, дзяржавай і канфесіямі. Мы стараемся падтрымліваць мір, таму што гэта аснова стабільнасці дзяржавы. У гэтым сэнс нашай палітыкі», — падкрэсліў Прэзідэнт краіны.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў кардынала Томко перадаць словы ўдзячнасці Святому Айцу Бэнэдыкту XVI за тое, што накіраваў свайго легата ў Беларусь. «Маю надзею, што ў вас застануцца добрыя ўражанні пра нашу краіну і наш народ», — адзначыў Прэзідэнт, а таксама пажадаў працвітання Каталіцкаму Касцёлу. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь на постсавецкай прасторы займае другое месца пасля Літвы па колькасці каталіцкіх вернікаў.

Кардынал Юзаф Томко, у сваю чаргу, адзначыў: «Адчуваю, што прыехаў у цудоўную сям’ю». Па словах ватыканскага іерарха, для яго вялікі гонар быць прадстаўніком Святога Айца на юбілейных урачыстасцях мінскай архікатэдры.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.