Першы дзень візіту кардынала Томко ў Беларусь |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
08.10.2010 15:37 |
Бакі абмеркавалі пытанне адносна пагаднення паміж Беларуссю і Ватыканам. Як было адзначана Сяргеем Мартынавым, Беларусь жадае развіваць адносіны з Апостальскай Сталіцай. Акрамя гэтага, падчас сустрэчы была звернута ўвага на вельмі добрыя адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у нашай краіне. Адно з узнятых пытанняў датычыла візіту папы Бэнэдыкта XVI у Беларусь. Пры гэтым было адзначана, што Пантыфік атрымаў запрашэнне як ад Прэзідэнта дзяржавы, так і ад беларускага епіскапату. Пасля дадзенай сустрэчы папскага легата прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У ходзе размовы была звернута ўвага на экуменічны аспект у каталіцка-праваслаўных адносінах у нашай краіне. Па словах кардынала Томко, Касцёл і дзяржава з’яўляюцца аўтаномнымі, аднак яднае іх адна мэта — агульнае дабро грамадства, таму дзейнічаць яны павінны разам. Папскі легат перадаў Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнка прывітанне ад Святога Айца Бэнэдыкта XVI. У 15.00 кардынал Юзаф Томко наведаў мінскі праваслаўны Свята-Духаў катэдральны сабор. Затым ватыканскі іерарх здзейсніць экскурсію па каталіцкіх святынях Мінска. Кардынал Юзаф Томко знаходзіцца з візітам у Беларусі з нагоды святкавання 300-годдзя кансэкрацыі сённяшняй мінскай архікатэдры. |
Фотарэпартаж |