Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч узначаліў святыя Імшы ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
10.01.2011 13:34

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня 2011 г., Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Вішнева, а ўвечары — у  мінскай архікатэдры. У гаміліях арцыпастыр падкрэсліў значэннне ўрачыстасці Трох Каралёў як свята Аб’яўлення нованароджанага Збаўцы ўсім народам.

Па словах Мітрапаліта, гэта азначае, што, нарадзіўшыся ў Бэтлееме, Езус з’яўляецца Збаўцам усіх людзей, і таму здзейсненае Хрыстом збаўленне носіць універсальны характар. Арцыбіскуп Кандрусевіч указаў вернікам на наступныя значэнні свята Трох Каралёў. Найперш, як падкрэсліў, у наш ліберальны час трэба ўмець бачыць Бэтлеемскую зорку, якая свеціць у дзеях свету і дзеянні Касцёла. Далей — трэба ісці за ёю, бо яна прывядзе да Езуса, які знаходзіцца ў слове Божым, сакрамэнтах і служэнні Касцёла. Нарэшце, працягваў Мітрапаліт, вестку аб Езусе Збаўцы трэба несці ў сучасны свет праз евангельскае сведчанне. Як заўважыў іерарх, нягледзячы на марознае надвор’е як у Вішневе, так і ў катэдры было вельмі шмат людзей, а гэта азначае, што, нягледзячы на секулярныя тэндэнцыі сучаснага свету, яшчэ ёсць людзі, якія па прыкладу Трох Каралёў ідуць да Езуса, каб пакланіцца Яму і ахвяраваць свае дары: золата добрых учынкаў, кадзіла малітвы і міра сваіх цярпенняў.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме