Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Стаў вядомы расклад перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага па дэканатах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.02.2011 17:58

У межах душпастырскай сустрэчы ў Мінску 24 лютага 2011 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставіў расклад перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага па дэканатах архідыяцэзіі і паінфармаваў аб планах на бліжэйшую будучыню.

На пачатку арганізацыйнай часткі сустрэчы арцыпастыр звярнуў увагу на належнае перажыванне Вялікага посту ў парафіях. У гэты перыяд літургічнага года арганізуюцца набажэнствы Крыжовага шляху, Песні жальбы. Мітрапаліт заклікаў душпастыраў паклапаціцца аб правядзенні вялікапосных рэкалекцый і запрасіць святароў, каб кожны жадаючы мог прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Біскуп Антоні Дзям’янка ў сваю чаргу заклікаў святароў да аказання дапамогі ў іншых парафіях у часе Вялікага посту, калі так шмат людзей прыходзіць да споведзі. Акрамя гэтага, іерарх звярнуў увагу душпастыраў на праблему нерэгулярнага ўдзелу сем’яў у нядзельнай святой Імшы.


Планы на будучыню:

  • Мінская архікатэдра будзе чакаць моладзь архідыяцэзіі на малітоўнае чуванне ў суботу 2 красавіка.
  • 17–20 красавіка ў Мінску адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная 25-годдзю Чарнобыльскай аварыі з удзелам прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы, Каталіцкага Касцёла і Евангельска-Лютэранскай Царквы Германіі.
  • У сувязі з беатыфікацыяй папы Яна Паўла II, якая адбудзецца 1 мая, пілігрымка ў Святую Зямлю і асвячэнне табліцы з малітвай «Ойча наш…» на беларускай мове пераносяцца на 20–27 кастрычніка.
  • У Год Божай Міласэрнасці і з нагоды святкавання 20-годдзя ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай Мітраполіі адбудзецца перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага па дэканатах архідыяцэзіі.

Расклад перэгрынацыі:

  1. 7 мая — Мінск (Лошыца).
  2. 8 мая — Мінск (архікатэдра).
  3. 14 мая — Нясвіж.
  4. 15 мая — Рубяжэвічы.
  5. 21 мая — Івянец.
  6. 22 мая — Вілейка.
  7. 28 мая — Дзяржынск.
  8. 29 мая — Мінск. Працэсія Божага Цела.
  9. 4 чэрвеня — Чэрвень.
  10. 5 чэрвеня — Бабруйск.
  11. 12 чэрвеня — Маладзечна.
  12. 19 чэрвеня — Мінск (Чырвоны касцёл, 20-годдзе МММ).
  13. 25 чэрвеня — Лагойск.
  14. 26 чэрвеня — Барысаў.
  15. 1–2 ліпеня — Будслаў.
  16. 3 ліпеня — Слуцк.
  17. 3 верасня — Мсціслаў.
  18. 4 верасня — Магілёў.
  19. 10 верасня — Касцюковічы.
  20. 12 верасня — Мінск (архікатэдра).
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.