Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінск: салезіянскі цэнтр для дзяцей распачаў новы навучальны год
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
19.09.2011 15:14

18 верасня 2011 г. у мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылося ўрачыстае адкрыццё дзіцячага араторыя пасля летніх канікул. Выхаваннем дзяцей і моладзі ў гэтай парафіі займаюцца айцы і сёстры з салезіянскай супольнасці.

Святочная праграма, як паведамляе сайт парафіі, распачалася святой Імшой.  У гаміліі кс. Павел Шчарбіцкі SDB, разважаючы над Божым словам нядзельнай літургіі, падкрэсліў, што Бог недасягальны для разумення чалавека.

«Хтосьці нават можа лічыць Яго „ненармальным“, у тым сэнсе што, нягледзячы на нашыя недасканаласці і на тое, што мы не можам належным чынам адказаць на Яго любоў, Ён бязмежна любіць кожнага з нас», — адзначыў святар.

Свята прайшло пад дэвізам «Араторый — гэта дом, дзе мяне выхоўваюць».  Дзяцей чакала знаёмства з заснавальнікам салезіянскай супольнасці кс. Янам Боска, вясёлыя танцы і конкурсы. З рук св. Яна Боска, св. Дамініка Савіо і благаслаўлёнай Лаўры Вікуньі пераможцы конкурсаў атрымалі авечак з паперы. На іх былі напісаны якасці, якімі трэба валодаць, каб перамагчы непрыяцеляў: «радасць», «адзінства», «разуменне» і «любоў».

Свята для дзяцей і іх бацькоў завяршылася салодкім пачастункам.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.