Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У парафіі Святога Яна Хрысціцеля распачаліся адвэнтовыя рэкалекцыі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
18.12.2009 13:19

18 снежня 2009 г. раратняй святой Імшой распачаліся адвэнтовыя рэкалекцыі ў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат). Дні духоўнага аднаўлення праводзяць ксяндзы салезіяне, якія працуюць у гэтай парафіі.

У першы дзень рэкалекцый кс. Аляксандр Яшэўскі SDB запрасіў прысутных паразважаць на тэму сакрамэнту хросту. Па словах святара, Валадарства Божае — гэта краіна, «грамадзянінам» якой становіцца чалавек пасля прыняцця хросту. У зямным жыцці чалавек з’яўляецца пілігрымам, які крочыць да гэтай краіны праз выкананне «заканадаўства», змешчанага ў Святым Пісанні.

Рэкалекцыяніст нагадаў, што кожны вернік павінен не забываць дзякаваць Богу за веруючых бацькоў або за тых людзей, якіх Найвышэйшы са сваёй Прадбачлівасці паставіў на шляху чалавека, каб той праз іх пазнаў Яго.

«Святы хрост — гэта аснова хрысціянскага жыцця, брамы жыцця ў Духу Святым, дзверы, якія адчыняюць доступ да іншых сакрамэнтаў», — нагадаў кс. Аляксандр Яшэўскі і пры гэтым падкрэсліў, што хрост з’яўляецца адным з найпрыгажэйшых Божых дароў.

Між іншым, рэкалекцыяніст звярнуў увагу прысутных на тое, што самай вялікай трагедыяй для веруючага чалавека павінна быць абраза Пана Бога, і заклікаў прасіць аб ласцы боязі Божай і моцным жаданні атрымаць ачышчэнне ад граху праз сакрамэнт пакаяння — «другі хрост».

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.