Кардынал Кох наведаў Душпастырскі цэнтр у Мінску |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
13.11.2011 16:27 |
У суботу 12 лістапада 2011 г. у Душпастырскім цэнтры Мінска адбылося чарговае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Удзел у ім прыняў Апостальскі нунцый у нашай краіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, а святую Імшу на заканчэнне ўзначаліў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох. У гаміліі падчас літургіі ватыканскі кардынал прыгадаў гераічнасць святога Язафата Кунцэвіча, успамін якога выпадаў на гэты дзень. Іерарх выказаў перакананне ў тым, што кроў мучанікаў, якія аддалі сваё жыццё за веру, сёння спрыяе пазітыўнаму дыялогу паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам.
|
Фотарэпартаж |