Адпуст у Гарадзеі: быць адважнымі, як святы Юзаф |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
20.03.2012 12:22 |
17 сакавіка 2012 г. у парафіі св. Юзафа ў Гарадзеі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Нясвіжскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстая святая Імша. На ўрачыстасці прысутнічалі святары і госці з суседніх парафій — Нясвіжа, Міра, Копыля. Літургію ўзначаліў кс. Дзмітрый Барыла, афіцыял касцёльнага суда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Ракаве. У гаміліі святар звярнуў увагу на адважны крок, які зрабіў св. Юзаф, узяўшы за жонку цяжарную Марыю. Нават у цяперашні час, па словах кс. Барылы, гэта не з’яўляецца нормай, а тым больш у тагачаснай Юдэі. За гэта Юзафу і Марыі пагражала звычайная для таго часу кара — каменаванне. Але велізарны давер Богу і гатоўнасць споўніць Божую волю былі ў гэтага простага чалавека нашмат большымі за страх перад знявагамі і нават смерцю. У Святым Пісанні зусім мала звестак пра абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. І наогул у Евангеллі св. Юзаф не прамовіў ніводнага слова. Але яго маўчанне шмат разоў азначае «так» для Бога. |
Фотарэпартаж |