«Не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя»: велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў Гарадзеі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
23.03.2012 16:17 |
У парафіі Святога Юзафа ў Гарадзеі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Тры дні — з 18 па 20 сакавіка 2012 г. — сваім сведчаннем веры з парафіянамі дзяліўся кс. Андрэй Яркавец, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Краснае. Тэма першага дня — «Не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя» — стала «чырвонай ніткай» рэкалекцый. У казанні кс. Яркавец узгадаў шмат жыццёвых сітуацый, у якія людзі трапляюць з-за чэрствасці сэрцаў. Напэўна, кожны пасля яго слоў задумаўся: «А які я?» І, канешне, яшчэ раз прыгадаў, што змяняюць чалавека святыя сакрамэнты і супольнасць Касцёла. Другі дзень рэкалекцый прыпадаў на ўрачыстасць святога Юзафа, апекуна гарадзейскай парафіі. Таму навука гэтага дня была прысвечана ролі мужчын у сучаснай сям’і і ў Касцёле. «Як цудоўна, калі бацька разам са сваімі дзецьмі дома моліцца на ружанцы. Такую сям’ю злы дух не адолее», — адзначыў рэкалекцыяніст. А калі камянее сэрца — бацька становіцца тыранам. Вельмі важна, каб бацька быў прыкладам у штодзённым жыцці, не менш важна і тое, каб бацька дбаў пра духоўнае выхаванне сваіх дзяцей. |
Фотарэпартаж |