Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
«Ноч канфесіяналаў» пройдзе ў Мінску |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
02.04.2012 12:03 |
Душпастырская акцыя «Ноч канфесіяналаў» упершыню пройдзе ў Мінску. У ноч
напярэдадні Пасхальнага Трыдууму з Вялікай серады на Вялікі чацвер (4–5
красавіка) кожны жадаючы зможа паспавядацца ў капліцы Маці Божай
Будслаўскай (Каменая горка).
Акцыя распачнецца ў 18.00 і працягнецца да 3-й гадзіны ночы. Яна дасць магчымасць скарыстацца з сакрамэнту споведзі ўсім, хто праз недахоп часу яшчэ не паспеў зрабіць гэтага і пасадзейнічае больш глыбокаму перажыванню і роздуму над сутнасцю пакутаў Хрыста і Яго ўваскрасення.
«Ёсць людзі, якія па розных прычынах яшчэ не паспелі паўдзельнічаць у велікапосных рэкалекцыях, паспавядацца. Такая акцыя дапаможа ім духоўна падрыхтавацца да перажывання велікодных святаў», — адзначыў пробашч парафіі кс. Францішак Рудзь.
Ідэя «адчыненых канфесіяналаў» нарадзілася ў 2007 г. у Чыкага. Тады з сакрамэнту споведзі скарысталі 2500 чалавек.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.