Вернікі мінскай парафіі распачалі Год веры з няспыннага чытання Новага Запавету |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
11.10.2012 17:33 |
Як адзначыў пробашч парафіі кс. Францішак Рудзь, дадзеная акцыя была заклікана аднавіць і ўмацаваць веру. Гэта таксама своеасаблівае заахвочванне католікаў чытаць Евангелле, знаходзячы на гэта час кожны дзень. У Мінску падобная акцыя прайшла ўпершыню. У ёй прынялі ўдзел каля 20 чалавек. 11 кастрычніка 2012 г. у Каталіцкім Касцёле распачаўся Год веры, які завершыцца 24 лістапада 2013 г. Менавіта ў гэты дзень 50 гадоў таму пачаў дзейнасць Другі Ватыканскі Сабор і спаўняецца 20 гадоў выданню Катэхізіса Каталіцкага Касцёла. (SZh) |