Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вернікі парафіі Святога Казіміра добраўпарадкавалі могілкі ў Хатыні
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.10.2012 10:34

27 кастрычніка ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбылася супольная праца па ўпарадкаванні старых каталіцкіх могілак. У працы прымалі ўдзел вернікі парафіі Святога Казіміра ў Лагойску, да якой належыць Хатынь.

Могілкі знаходзяцца пры самым комплексе і да гэтага часу былі ў досыць занядбаным стане. На могілках ёсць магілы XVIII, XIX, XX стагоддзяў.

Праца пачалася малітвай за памерлых, пазней прысутных прывітаў дырэктар, і з Божай дапамогай усе распачалі наводзіць на могілках прыгажосць. Цікавы факт, што падчас працы надвор’е было цудоўнае.

Пачынаючы з 2010 г., кожны год у мемарыяльным комплексе цэлебруецца святая Імша за ўсіх загінуўшых, бо большасць з іх — людзі каталіцкага веравызнання.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.