Фестываль «Магутны Божа» пройдзе ў Магілёве 24-28 чэрвеня |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
07.03.2013 12:24 |
Заяўкі на ўдзел у конкурснай праграме ўжо ёсць з Беларусі, Расіі, Грузіі, Арменіі, Італіі, ЗША і іншых краін. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аддзел культуры Магілёўскага гарвыканкама. У праграме юбілейнага фестывалю — шмат выставак, канферэнцый, творчых сустрэч і канцэртаў. «У гэтым годзе абласны цэнтр будзе прымаць міжнародны фестываль «Магутны Божа» ў статусе культурнай сталіцы Беларусі і Садружнасці. Гэта накладвае асаблівы адбітак на яго правядзенне. Плануецца як мага далей адыйсці ад афіцыёзу і зрабіць асаблівы ўхіл на духоўнасць, задзейнічаючы шмат адкрытых канцэртных пляцовак», — адзначылі ў гарадскім выканаўчым камітэце Магілёва. Сёння вядуцца размовы аб удзеле ў фестывалі такіх вядомых калектываў, як аркестр «Віртуозы Масквы» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова, хор Кіева-Пячэрскай лаўры і многіх іншых. (JLS) |