Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Гуджэроцці пра фестываль «Магутны Божа»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
04.07.2012 13:50

28 чэрвеня 2012 года Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прысутнічаў на гала-канцэрце Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве. Перад пачаткам канцэрта, на якім прысутнічаў таксама міністр культуры РБ спадар Павел Латушка, нунцый скіраваў некалькі словаў да прысутных.

У сваёй прамове арцыбіскуп адзначыў, што прысутнасць міністра на гэтым фестывалі мае значэнне сімвалічнае і незвычайнае, калі ўзяць пад увагу тое, што яшчэ дваццаць гадоў таму было забаронена нават вымаўляць імя Бога, а тых, хто верылі ў Яго, лічылі ворагамі культуры. Сапраўднай жа лічылася тая культура, якая не дапускала нават ідэю Бога.

Апостальскі нунцый падкрэсліў, што з гэтага месца музыка ў выкананні сімфанічнага хору, у якім не мае значэння розніца канфесійнай прыналежнасці, узносіцца ў неба.

«Сімфанічнай гармоніяй спеў узносіцца да Бога, які радуецца, слухаючы яго, і шчодра рассыпае сваё благаслаўленне над ціхай і ветлай Беларуссю, над яе жытнёвымі нівамі, над сучаснасцю і будучыняй гэтай краіны, над зычлівым і ветлівым беларускім народам, як пісала паэтэса Наталля Арсеннева, верш якой лёг у аснову гімна „Магутны Божа“ і ад якога атрымаў назву гэты фестываль», — адзначыў іерарх.

Напрыканцы нунцый падзякаваў арганізатарам за падрыхтоўку гэтага важнага мерапрыемства.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме